Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:otdel@zhodino-edu.belhost.by

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Рэспубліканскі конкурс праектаў «velcom YOUTH»

05.11.2018

Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Унітарным прадпрыемствам «Велком» у 2018/2019 навучальным годзе праводзіцца Рэспубліканскі конкурс праектаў «velcom YOUTH» для вучняў 10–11-х класаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 Конкурс праводзіцца на беларускай мове ў мэтах павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі; выхавання ў падрастаючым пакаленні адказнасці пры выбары будучай прафесіі і далейшай кар’еры; прыцягнення ўвагі да грамадска-важных праблем; укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання; садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) формаў навучання; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

 Правілы правядзення конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце кампаніі velcom па адрасе: https://www.velcom.by/ru/private/support/velcom-youth-ru.htm

 Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету (па спасылцы на сайце www.velcom-youth.by), выбраць накірунак Конкурсу, пазначыць магчымую тэму і распавесці пра матывацыю да ўдзелу. Прыём заявак ажыццяўляецца з 11 кастрычніка па 11 лістапада 2018 года.